Аперацыйная сістэма
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аперацыйная сістэма (АС), камп'ютарная праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі рэсурсамі камп'ютара. Галоўны складнік сістэмнага праграмнага забеспячэння. Выконвае найпрасцейшыя заданні, напр., кіруе выкарыстаннем памяці, выконвае праграмныя інструкцыі згодна з пэўнай сістэмай прыярытэтаў, кіруе работай прыстасаванняў уводу/вываду, забяспечвае праграмы карыстальніка мажлівасцю выкарыстання сеткавых пратаколаў, дае дастасоўным праграмам просты інтэрфейс работы з файламі і інш.