Балівія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шаблён:Test-WP/be/Краіна
Балівія, афіцыйная назва Рэспубліка Балівія (іспанскае República de Bolivia, кечуа Bulibiya, аймара Wuliwya), - дзяржава ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Амерыкі. Названа ў гонар Сiмона Балiвара. Унутрыкантынентальная дзяржава, мяжуе з Бразіліяй на поўначы і ўсходзе, Парагваем і Аргентынай на поўдні, з Чылі і Перу на захадзе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Адмiнiстрацыйны падзел
Балівія падзяляецца на дзевяць дэпартаментаў (departamentos).
Ла-Пас (La Paz) Патоси (Potosi) Качабамба (Cochabamba) Санта-Крус (Santa Cruz) Чукісака (Chuquisaca) Арура (Oruro) Тарыха (Tarija) Бені (Beni) Панда (Pando)
Кожны дэпартамент падзяляецца на правінцыі (provincias), далей на кантоны (cantones) і муніцыпалітэты (municipalidades).
[рэдагаваць] Дзяржаўны лад
Балівія - рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1967 са змяненнямі і дапаўненнямі 1994. Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць год, узначальвае ўрад, адказвае за знешнюю палітыку і абарону краіны.
Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму Нацыянальнаму кангрэсу (Congreso Nacional), які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пять год. Палата дэпутатаў (Cámara de Diputados) налічвае 130 членаў (70 — па аднамандатных акругах, 60 — па прапарцыянальным прадстаўніцтве), Палата сенатараў (Cámara de Senadores) — 27 (па тры ад дэпартамента).
Згодна Закону аб адміністрацыйнай дэцэнтралізацыі 1995, дэпартаменты атрымалі больш аўтаноміі. Рух за перадачу большай улады рэгіёнам узначальваў дэпартамент Санта-Крус. Балівійскія гарады кіруюцца мэрамі і саветамі, якія выбіраюцца насельніцтвам адміністрацыйнай адзінкі непасрэдна.
[рэдагаваць] Прырода
Шаблён:Main
Балівія займае ўсходнюю частку Цэнтральных Андаў на захадзе і вялікія алювіяльныя раўніны на ўсходзе. Паміж хрыбтамі Андаў — пласкагор'е Пуна, якое абмяжоўваюць Заходняя Кардыльера на захадзе, Кардыльера-Рэаль і Цэнтральная Кардыльера на ўсходзе. Клімат Пуны і Заходняй Кардыльеры высакагорны, паўпустынны (менш засушлівы пры змяшчэнні на ўсход). Клімат усходніх раўнін - субэкватарыяльны, трапічныя лясы, саванны. Высокагорнае возера Тытыкака на мяжы с Перу. На захадзе, у дэпартаменце Патосі, — буйнейшыя ў свеце саланчакі Кайпаса і Уюні. Жывёльны свет найбольш багаты ў трапічных лясах на поўначы.
[рэдагаваць] Гiсторыя
Шаблён:Main
У старажытнасці тэрыторыю Балівіі насялялі індзейскія плямёны. У 14 стагоддзі іх заваявалі інкі, у 1532—1538 — іспанцы, якія далі краіне назву Верхняе Перу і далучылі ў 1542 да віцэ-каралеўства Перу, з 1776 — віцэ-каралеўства Рыо-дэ-ла-Плата.
З 1545 — звышдаходная здабыча серабра з выкарыстаннем рабскай працы індзейцаў. Самае вялікае паўстанне супраць жорсткай эксплуатацыі — у 1780—81 пад кіраўніцтвам Тупак-Амару ІІ.
Незалежнасць абвешчана ў 1809, пасля чаго спатрэбілася яшчэ шаснаццаць год барацьбы за ўсталяванне рэспублікі. У ходзе вайны 1810—1826 краіна вызвалена ад каланіяльнага прыгнёту войскамі Сімона Балівара, у гонар якога атрымала назву. Паўторна абвешчана незалежнай у 1825. У 1836—1839 — у складзе канфедэрацыі Перу і Балівіі.
Балівія страціла выхад да Ціхага акіяна і амаль 2/3 першапачатковай тэрыторыі (багатай волавам, салетрай, нафтай) ў выніку войнаў з Чылі (1879-83) і Парагваем (1932-35). На сённяшні дзень можа дасягаць Атлантычнага акіяна па рацэ Парагвай.
У 1952 адбылася буржуазная рэвалюцыя, праведзена аграрная рэформа і нацыяналізаваны алавяныя руднікі.
У 1964 адбыўся ваенны пераварот, у краіне разгарнуўся партызанскі рух (лідэр Эрнэста Гевара), які быў разгромлены ў 1967 з дапамогай ЗША. Усю далейшую гісторыю характарызуе палітычная нестабільнасць, барацьба розных ваенна-эканамічных групіровак. У 1980-я пачынаецца пераход краіны ад ваеннага да грамадзянскага праўлення.
У 2003 пачынаецца народнае паўстанне пад лозунгамі адстаўкі прэзідэнта і ўрада, нацыяналізацыі газавай і нафтавай прамысловасці.
18 снежня 2005 на выбарах прэзідэнта Балівіі ўпэўнена (54% галасоў, адрыў ад канкурэнта — 15%) перамог сацыяліст, выхадзец з карэннага насельніцтва краіны Эво Маралес (прыведзены да прысягі 22 студзеня 2006, перад гэтым прайшоў індзейскі (аймара) інаўгурацыйны рытуал). У маі 2006 нацыяналізаваў газавую вытворчасць бразільскай Petrobras у Балівіі. Адбылася дыскусія з адміністрацыяй ЗША па пытанні вырошчвання балівійцамі кокі — традыцыйнай сельскагаспадарчай культуры.
Балівія — член ААН, Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі, Паўднёваамерыканскай супольнасці нацый, Руху недалучэння, асацыіраваны член Меркасур.
[рэдагаваць] Эканомiка
Галоўны артыкул: Эканомiка Балівіі
Аснова гаспадаркі — гарнарудная прамысловасць экспартнага кірунку (каляровыя металы, прыродны газ). Апрацоўчая прамысловасць развіта слаба і складаецца з тэкстыльнай, харчасмакавай, метала- і нафтаперапрацоўчай галін. Асноўныя прамысловыя цэнтры — Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ, Качабамба.
Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва.
Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША і Аргентына.
Адна з найбяднейшых краін Паўднёвай Амерыкі.
[рэдагаваць] Насельнiцтва
Каля 60% — індзейцы, пераважна кечуа (30%) і аймара (25%) (у горнай частцы краіны). Каля 1/3 — іспанамоўныя метысы і крэолы (жывуць пераважна ў гарадах). Белыя — ў асноўным нашчадкі іспанцаў (мясцовая арыстакратыя), другая вялікая іх група — немцы (сярод якіх — заснавальнікі нацыянальнай авіякампаніі Lloyd Aereo Boliviano). Афра-балівійцаў — менш за 0,5% (нашчадкі беглых рабоў з Бразіліі). Паводле веравызнання 95% католікі. Да 90% насельніцтва сканцэнтравана ў Пуне. У гарадах — крыху больш за 50% насельніцтва. Буйнейшыя гарады — Ла-Пас, Санта-Крус, Качабамба.
[рэдагаваць] Навука і асвета
Шаблён:Main
[рэдагаваць] Культура
Шаблён:Main
[рэдагаваць] Адносiны з Рэспублiкай Беларусь
Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 11 красавіка 1994. Дагаворна-прававая база дзвюх краін толькі пачынае фарміравацца. Ажыўленне двухбаковых адносін пачалося з прыходам да ўлады Эво Маралеса.
У Беларусі акрэдытаваны па сумяшчальніцтву пасол Балівіі.
[рэдагаваць] Спасылкi
- Official web portal of the Bolivian President's office — Сайт Прэзiдэнта (на іспанскай мове)
- Official web portal of the Bolivian government — Сайт Урада (на іспанскай мове)
- Official web portal of the Bolivian National Congress — Сайт Нацыянальнага кангрэса (на іспанскай мове)