Беларуская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕЛАРУ́СКАЯ МО́ВА, мова беларусаў, адна з усходнеславянскіх моваў, якой размаўляюць у Беларусі і па ўсім свеце, галоўным чынам у Расіі, Украіне, Польшчы[1]. Б.м. падзяляе шмат граматычных і лексічных уласцівасцяў з іншымі усходнеславянскімі мовамі (гл.таксама: Іншыя назвы беларускай мовы і Узаемныя ўплывы усходнеславянскіх моваў).
У Беларусі Б.м. прызнаюць "мовай, на якой размаўляюць у доме" ~3,686 млн. (36.7%) жыхароў[2] (1999).[3] Паводле больш шырокіх мерак, ~6,984 mln. (85.6%) беларусаў прызнаюць Б.м. "роднай мовай". Іншыя крыніцы падаюць "насельніцтва мовы" як 6,715 млн. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[4][5].
Гісторыя развіцця Б.м. умоўна падзяляецца на наступныя перыяды:
- да 13 ст.: праславянскі. Дадаткова ў рускім і савецкім мовазнаўствах выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля 7—8 ст.). Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пач. 20 ст. (больш: Узнікненне старабеларускай мовы).
- 13—18 ст.: старабеларускі. Абмяжоўваецца узнікненнем выразных адметнасцяў фанетыкі і практычным знікненнем старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства (больш: Гісторыя старабеларускай мовы і Узнікненне старабеларускай мовы; пра паходжанне азначэння "старабеларуская мова" больш: Асновы старабеларускай мовы).
- з 19 ст.: сучасны (больш: Гісторыя сучаснай беларускай мовы).
[рэдагаваць] Фанетыка
Фанетычная сістэма сучаснай Б.м. складаецца з 45 (54) фанем (гукаў): 6 галосных і 39 (48)[6] зычных.
Галоўны артыкул: Беларуская фанетыка.
[рэдагаваць] Алфавіт
Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіту старацаркоўнаславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918, і складаецца з 32 літар. Гістарычна ўжывалася таксама глагалічнае пісьмо(рэдка – да 11–12 ст.). Гістарычна існавалі традыцыі запісу беларускага тэксту беларускім лацінскім і беларускім арабскім пісьмом.
Галоўны артыкул: Беларускі алфавіт.
Існуюць некалькі распаўсюджаных сістэм раманізацыі беларускага тэксту:
Галоўны артыкул: Раманізацыя беларускай мовы.
- ↑ Таксама па-беларуску размаўляюць у Азербайджане, Канадзе, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, ЗША, Узбекістане, паводле звестак Этналогу.
- ↑ Між іх, ~3,370 млн. (41.3%) беларусаў, ~0,257 mln. іншых галоўных нац. груп (рускія, палякі, украінцы, яўрэі).
- ↑ Звесткі усебеларускага перапісу 1999 г. у Сеціве.
- ↑ (Johnstone and Mandryk 2001) як пададзена на Этналогу.
- ↑ У Расіі Б.м. прызнаюць "вядомай ім мовай" ~0,316 млн. жыхароў, між іх ~0,248 млн. беларусаў (~30,7% агульнага ліку, звесткі усерасійскага перапісу 2002 г. у сеціве). У Украіне Б.м. прызнаюць "роднай мовай" ~0,055 млн. беларусаў (~19,7% агульнага ліку, звесткі ўсеўкраінскага перапісу 2001 г. у Сеціве). У Польшчы Б.м. прызнаюць "мовай, на якой размаўляюць у доме" ~0,040 млн. жыхароў (звесткі усяпольскага перапісу 2002 г. у Сеціве (табліца 34)).
- ↑ Звычайна, падаецца лік 39, без уліку 9 падоўжаных варыянтаў зычных як "простых варыянтаў". Часам, не ўлічваюцца таксама рэдкія зычныя, таму можна сустрэць яшчэ меншы лік зычных. Лік 48 абыймае усе зычныя гукі, лучна з варыяцыямі і рэдкімі, якія могуць мець фанетычнае значэнне ў сучаснай Б.м.