Воўт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
"ВОЎТ", "Воўт Э́ркрафт І́ндастрыз, Інк." [англ. Vought Aircraft Industries, Inc.], асобная авіякасмічная карпарацыя ў ЗША, ва ўласнасці "Групы Кэрлайл" (з 24.7.2000). Штаб-кватэра: Далас (ЗША). Вытв. магутнасці: 9 галоўных вытв. пляцовак у ЗША (2005). Штат: ~5900 работнікаў (2005)[1]. Абарот: ~1,6 млрд. USD за год (2005). Асноўныя кірункі дзейнасці (2005): выпуск структурных кампанентаў авіякасмічнай тэхнікі (удзел у праграмах "Боінг 787", "Гальфстрым", "Блэкхок", C-17, "Глобал Хок").
Заснаваная супольна Чэнсам М. Воўтам і Б.Б. Льюісам як "Льюіс энд Воўт Карпарэйшн" [Lewis and Vought Corporation] (18.6.1917; другая, пасля "Боінга", найстарэйшая авіявытв. кампанія ЗША).
Першы серыйны прадукт: VE-7 "Блюбэрд" (1917). Вядомыя прадукты: самалёты VE-7 "Блюбэрд", SB2U "Віндыкатар", OS2U "Кінгфішэр", F4U "Карсар", F-8 "Крусейдэр", A-7 "Карсар II", ракеты "Скаут", "Лэнс", сістэма залпавага агню MLRS. За гісторыю існавання карпарацыі выпушчана больш за 15000 самалётаў, з іх SB2U, OS2U, F4U -- амаль 14000 адзінак.
[рэдагаваць] Гісторыя
Кампанія неаднаразова мяняла прыналежнасць, структуру і назву: "Чэнс Воўт Карпарэйшн" (частка "Юнайтэд Эркрафт энд Транспарт Карпарэйшн" у кан.1920-х--1935), "Чэнс Воўт Эркрафт" (з 1935, пасля падзелу "Юнайтэд Эркрафт энд Транспарт Карпарэйшн" на кампаніі-вытворцы і кампаніі-карыстальнікі), "Воўт-Сікорскі" (1939-1943, пасля зліцця з камп. "Сікорскі"). Перамяшчэнне кампаніі да больш прасторных вытв. пляцовак у Далас, Тэхас (абвешчанае ў красавіку 1948 і скончанае ў чэрвені 1949), якое азначала пераезд больш за 1300 ключовых работнікаў кампаніі разам з сем'ямі і перавоз больш за 12200 т прам.абсталявання без спынення вытворчасці было найбольшым наземным перамяшчэннем прамысловасці, як на той час[2].
"Воўт Дывіжн" выдзялілася з "Юнайтэд Эркрафт" у самастойную карпарацыю "Чэнс Воўт Эркрафт Інк." (1954), аб'ядналася з "Лінг-Тэмка" у "Лінг-Тэмка-Воўт" [Ling-Temco-Vought] (1961), з пазнейшым утварэннем авіякасмічнага кансорцыюму "ЛТВ Эрспэйс Карпарэйшн" [LTV Aerospace Corporation] (1965, у падпарадкаванні "Лінг-Тэмка-Воўт Інк."). Усе неваенныя магутнасці "ЛТВ Эрспэйс" былі паступова прададзены. Большую вагу набывае вытворчасць ракетнай тэхнікі і структ. кампанентаў для яе (гл. "Рэгулус", "Скаут", "Сатурн", "Лэнс").
У выніку крызісу кіравання ў пач.1970-х "Лінг-Тэмка-Воўт Інк." была рэарганізавана ў "ЛТВ" [LTV] (1972) з наступнай рэструктурызацыяй "ЛТВ Эрспэйс" (аб'яднанне падраздзяленняў "Воўт Эрнаўтыкс" [Vought Aeronautics] і "Воўт Місайлз энд Спэйс" [Vought Missiles and Space]) у "Воўт Сістэмз", 1973). У гэты час карпарацыя кіруе ўсё большыя магутнасці ад вытворчасці ўласных прадуктаў да вытворчасці структурных кампанентаў авіякасм. тэхнікі для іншых вытворцаў. У 1976 "ЛТВ Эрспэйс" вярнулася да назвы "Воўт Карпарэйшн" [Vought Corporation], з адначасным спрашчэннем унутранай структуры.
У пач. 1980-х карпарацыя мела далейшы фінансавы поспех (удзел у праграмах "Спэйс Шатл", B-1, B-2 і інш., падрад на вытворчасць сістэм MLRS), але ў сяр.1980-х сітуацыя пагоршылася. У 1992 частка авіякасм. вытв. магутнасцяў была прададзена інвест. кампаніі "Кэрлайл Груп" і авіякасм. кампаніі "Нортрап", пачаліся маштабныя звальненні. Прададзеныя магутнасці былі аформлены ў самастойную кампанію "Воўт Эркрафт". У 1994 кампанія "Нортрап-Груман" перакупіла ў "Кэрлайл Груп" рэшту авіякасм. магутнасцяў, з падпарадкаваннем сабе "Воўт Эркрафт". У 2000 камп. "Нортрап-Груман" прадала свае авіякасм. вытв. магутнасці кампаніі "Кэрлайл Груп", з выдзяленнем "Воўт Эркрафт" у асобную карпарацыю "Воўт Эркрафт Індастрыз", якая, у сваю чаргу, набыла ў 2003 карпарацыю "Зэ Эрстра́кчаз" [The Airsctructures] (3 заводы).