Гомельскі раён
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гомельскі раён
Гомельскі раён |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: - |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
Выява:- | ||
сталіца: | Гомель | |
плошча: | 2,1 тыс. км² | |
насельніцтва: | 72 тыс.[1][2] 2004 | |
шчыльнасць насельніцтва: | - жых./км² | |
часавы пояс: | EEST+2EEDT | |
гімн: | - | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | - | |
карта | ||
Выява:- |
Гомельскі раён. Раён у складзе Гомельскай вобласці.
Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Гомельскай акругі: частка раёна да 1927 года ўваходзіла ў Дзятлавіцкі і Насавіцкі раёны. З 15 студзеня 1938 года ў Гомельскай вобласці. У 1962 годзе ў яго склад увайшла частка Уваравіцкага, ў 1965 – Добрушскага раёна.
[рэдагаваць] Геаграфія
Паверхня тэрыторыі пераважна нізінная, большая частка знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесся, паўночна-заходняя частка – у межах Чачэрскай раўніны (паводле фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі. Агульны ўклон з поўначы на поўдзень. 93% тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 120-140 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшая кропка – 160 м над узроўнем мора (на ўсходзе ад вёскі Зябраўка), ніжэйшая – 111 метраў (урэз ракі Сож). Карысныя выкапні: 52 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 9,52 млн. т, буйнейшыя з якіх Вадапой, Кабылянскае, Жэрабна-Конскае балота; 2 радовішчы глін: Будышчанскае і Яромінскае 1-е; 4 радовішчы пяску: Будышчанскае, Асаўцоўскае, Гадычаўскае і Яромінскае.
Сярэдняя тэмпература ў студзені –6,9 градусаў, у ліпені +18,6 градусаў. Ападкаў 590 мм за год. Вегетацыяны перыяд 193 сутак.
Асноўная рака – Сож (цячэ з паўночнага ўсходу на поўдзень) з левымі прытокамі Іпуць з Харопуцем, Церуха з Грабаўкай, Уць, Нямыльня з Быкаўкай і правымі Узой з Івалькай. Гушчыня рачной сеткі 0,35 км/км2. Даўжыня меліярацыйнай сеткі 6,5 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў 82 км, магістральных і падводных каналаў 679 км, рэгулюючых 601 км, закрытай сеткі (дрэнаж) 3,24 тыс. кв. км. (1991). Глебы сельгасугоддзяў (%) дзярнова-падзолістыя 33,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 27,5, пойменныя (алювіяльныя) 14,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 13,4, тарфяна-балотныя 11,2; па грануламетрычным складзе (%): пясчаныя 40,8, сугліністыя 24,8, супясчаныя 23,2, тарфяныя 11,2. Сярэдні бал банітэту 34, на асобных участках ад 22 да 57. Пад лесам 35% тэрыторыі раёна. Сасновыя лясы займаюць 70%, бярозавыя 10%, дубовыя 10%, чорнаальховыя 6,4%, асінавыя 2,3%.
У Гомельскім раёне знаходзіцца курорт рэспубліканскага значэння – Чонкі.
У ландшафтным дачыненні большая частка раёна знаходзіцца ў межах Палескай ландшафтнай правінцыі (Дняпроўска-Сожскі ландшафтны раён), паўночная частка – у межах Перадпалескай правінцыі (Бесядска-Сожскі ландшафтны раён). Асноўныя тыпы ландшафтаў: алювіяльна-тэрасіраваныя, марэнна-зандравыя і другасна-марэнныя.
[рэдагаваць] Насельніцтва
На 1студзеня 2005 года налічвалася 188 сельскіх населеных пунктаў з агульнай колькасцю сельскага насельніцтва 71445 чалавек, у тым ліку 12106 - да 15 гадоў, 42902 - ад 16 гадоў да пенсійнага ўзросту, 16437 - старэйшага за працаздольны ўзросту. Колькасць гаспадарак - 26759. У межах раёна 25 сельскіх саветаў[3]: Бальшавіцкі п/с (316), Аздзелінскі (1286), Бабовіцкі (1545), Глыбоцкі (701), Грабаўскі (1821), Давыдаўскі (1796), Даўгалескі (1881), Дзятлавіцкі (969), Яромінскі (7515), Зябраўскі (2266), Красненскі (7525), Маркавіцкі (1187), Пакалюбіцкі (5900), Прыбарскі (1877), Прыбыткоўскі (5831), Рудня-Марымонаўскі(900), Старабеліцкі (664), Целяшэўскі (1445), Цярэніцкі (882), Цярэшкавіцкі (2690), Церухаўскі (3746), Улукоўскі (9388), Урыцкі (3652), Чонкаўскі (3634), Чарацянскі (1304), Шарпілаўскі (724).
2 пасёлкі гарадскога тыпу - Касцюкоўка і Бальшавік.
[рэдагаваць] Помнікі гісторыі і архітэктуры
На тэрыторыі раёна брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан у пасёлках Будзілка, Калініна, у вёсках Краснае, Пакалюбічы, Целяшы, Церуха, Чонкі, Шарпілаўка. Помнікі ў гонар падпольшчыкаў, закатаваных акупантамі ў 1943 годзе (в. Міхалькі), у гонар абаронцаў Гомеля, загінуўшых у жніўні 1941 года (в. Пакалюбічы), на месцы размяшчэння партызанскага атраду “Бальшэвік” і Гомельскага падпольнага абкома КП(б)Б (5 км на паўднёвы захад ад Навабеліцкага раёна г. Гомеля, “Партызанская крыніца”), землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны ў в. Бабовічы, Яроміна, Клімаўка, Пакалюбічы і інш.
Помнікі архітэктуры: царква у в. Гадзічава (1-ая пал. ХІХ ст.), царква Ражджаства Багародзіцы ў в. Глыбоцкае, сядзібны дом у в. Каранёўка (2-я пал. ХІХ ст.), Нікалаеўская царква і сядзіба ў в. Старая Беліца (кан. XVIII – 1-я пал. ХІХ ст.), Успенская царква ў в. Чарацянка (1865-1868).