Гісторыя Албаніі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гісторыя Албаніі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Старажытнасць
Рым забраў землі сучаснай Албаніі (гістарычную Ілірыю) у ілірыйскіх плямёнаў у 1 ст. д.н.э.
[рэдагаваць] Сярэднявечча
У раннім Сярэднявеччы землі былі занятыя славянскімі плямёнамі. У 15 ст. землі былі захоплены туркамі, былі ісламізаваны.
[рэдагаваць] Новы час
Незалежнасць Албаніі была абвешчана ў 1912. Рэспубліка была абвешчана ў 1920.
[рэдагаваць] Найноўшы час
У 1925 — 1939 краінай кіраваў кароль Зог I.
[рэдагаваць] Другая сусветная вайна
У 1939 Албанія была захопленая італьянскімі войскамі. У 1944 улада перайшла да камуністычных партызанаў.
[рэдагаваць] Сучаснасць
Пасля 1945 сацыялістычная Албанія ўваходзіла ў савецкі блок, пасля савецкіх палітычных рэформ у сяр. 1950-х парвала сувязі з СССР (1960), моцна зблізілася з Кітаем, атрымлівала ад таго значную фінансавую дапамогу. У 1974 кітайская дапамога была значна скарочана, у 1978 спынена, у т. л., з-за вострай крытыкі албанскім камуністамі кітайскіх палітычных рэформ. У 1970-х праводзіліся "чысткі" кіраўнічых кадраў. Пасля смерці Э. Хаджы (1985) пачалася пэўная лібералізацыя, напр., грамадзянам дазволены выезд за мяжу (1990). Быў выбраны першы не-камуністычны прэзідэнт пасля 1945, С. Берыша (1992). У студзені 1997 на глебе публічных пратэстаў супраць масавых фінансавых махлярстваў адбыліся ўзброеныя мяцежы, запанавала анархія. У краіну быў уведзены міратворчы кантынгент войск ААН (7 тыс. ч., красавік — жнівень 1997). У 1998 назіраўся масавы прыток уцекачоў ад грамадзянскай вайны ў Косаве.