Гісторыя Босніі і Герцэгавіны
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гісторыя Босніі і Герцэгавіны.
[рэдагаваць] Сярэднявечча
Землі былі пад уладай харвацкіх каралёў (958 — ~1000), венгерскіх каралёў (~1000 — ~1200). Каля 1200 сфармавалася ўласнае каралеўства, у хуткім часе ўзяло кантроль над Герцэгавінай. У 1391 каралеўства распалася, паўднёвая частка адасобілася ў самастойнае княства Герцэгавіна. У 1463 — 1878 турэцкая правінцыя.
[рэдагаваць] Новы час
Пасля 1878 пад кантролем Аўстра-Венгрыі ў якасці правінцыі Боснія і Герцэгавіна. Фармальна анексаваная ў 1908.
[рэдагаваць] Найноўшы час
Боснія стала правінцыяй Югаславіі ў 1918, федэратыўнай рэспублікай Боснія і Герцэгавіна ў 1946. Суверэнітэт абвешчаны 15.10.1991. Рэферэндум за незалежнасць праведзены 29.2.1992. Пасля абвяшчэння незалежнасці пачаліся сутыкненні з этнічнымі сербамі. ЗША і ЕС прызналі рэспубліку 7.4.1992. Жорсткія баі з удзелам трох бакоў — баснійцаў, сербаў, харватаў, потым між баснійска-харвацкім саюзам (18.3.1994) і сербамі, узаемныя этнічныя "чысткі" працягваліся да канца 1995 (гл. Аблога Сараева). Краіны НАТО актыўна ўмяшаліся ў канфлікт у сяр. 1995, бамбілі пазіцыі баснійскіх сербаў. У гэты ж час баснійска-харвацкі саюз правёў паспяховы наступ у верасні 1995, заняў да 50% тэрыторыі Босніі і Герцэгавіны. Канфлікт завяршыўся падпісаннем Дэйтанскіх пагадненняў (папярэдняя згода 21.11.1995, падпісаныя 14.12.1995 у Парыжы).