Гісторыя Славеніі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гісторыя Славеніі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Старажытнасць
Землі былі заселены ілірыйцамі, трапілі пад уладу Рыму каля 1 ст. д.н.э.
[рэдагаваць] Сярэднявечча
У выніку славянскай каланізацыі ўтварылася княства Карантанія (іначай Карынція; каля 7 ст.). Князь Горазд першым з славянскіх уладароў прыняў хрысціянства. У 10 ст. Карантанія распалася на некалькі правінцый, якія былі разабраныя франкамі і германцамі. Пачаўся прыцёк германскага насельніцтва. Самастойнае, потым залежнае, Карантанскае княства існавала яшчэ ў пач. 15 ст. на частцы земляў на Пн ад Альпаў (гл. Княскі камень (Цаловец), Сталец ваяводы (Гаспасвецкае поле)). Да 16 ст. ужо ўсе землі Карантаніі былі забраныя імперыяй Габсбургаў.
[рэдагаваць] Новы час
У 1809 — 1814 большая частка гэтых земляў уваходзіла ў Ілірыйскую правінцыю, створаную Напалеонам. Пасля Венскага кангрэсу землі вернутыя Аўстрыі.
[рэдагаваць] Найноўшы час
Пасля 1-й сусв. вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі землі правінцый Славенія, Карынція часткова ўвайшлі ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (1918; гл. таксама Клагенфурцкі рэферэндум 1920).
[рэдагаваць] 1918 — 1991
Гл. Гісторыя Югаславіі.
[рэдагаваць] Пасля 1991
У 1991 Славенія абвясціла незалежнасць і выйшла са складу Югаславіі. Спроба федэральнага ўраду вайсковай сілай вярнуць краіну ў склад федэрацыі не ўдалася.