Рэспубліка Кітай
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шаблён:Test-WP/be/Краіна
Рэспубліка Кітай (або Тайвань ці Кітайскі Тайбэй) - дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макао і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскае вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнанае па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі абтокаў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй. У афіцыйных дакументах на беларускай мове мусіць ужывацца назва "Тайвань".
[рэдагаваць] Палітычны статус
Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу прэтэндуе на землі Кітайскае Народнае Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаваў былога СССР, Манголіі, паўночнай М'янмы, хаця гэтае яе пазіцыі пад цяперашнім кіраўніцтвам Чэн Шуй-біяна востра і рэзка не абазначаныя. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.
Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансенсуса і мірна уніфікаваць Кітай. На выпадак, калі "мірная ўніфікацыя" не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць сваё гледзішча на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінныя зрабіцца чыннікам агрэсіі супраць Тайваня.
У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні на гэты конт. Кіруючая партыя KMT згодная з пазіціяй ЗША і не адмаўляе магчымую уніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінная выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб'ядналіся. Вось яны:
- КНР абавязаная дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
- КНР абавязаная ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзянаў да ўзроўню Тайваня.
Іншая партыя, DPP таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі. Прэзідэнт Чэн Шуй-біян мае сваё гледзішча на праблему, згодна з якім, якая бы тое пазіцыя па ўніфікацыі не была занятая, абавязкова трэба праводзіць рэферэндум, каб спытаць у народа, ці згодны ён з пазіцыяй кіраўніцтва.
Згодна з цяперашняй "палітыкай аднаго Кітая", што вядзе КНР, яна забараняе ўсім краінам, у якіх ёсць яе пасольствы мець нейкія дыпламатычныя стасункі з Тайванем. Таму, у абход гэтага патрабавання", Тайвань у большасці краінаў свету стварыў "Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі". Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобныя да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.
Таксама, "палітыка адзінага Кітая" зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945 года), Тайвань меў прадстаўніцтва ў ААН і з'яўляўся адным з заснавальнікаў арганізацыі з імем "Кітай". Аднак, у 1971 годзе, РК была выключанай з ААН і замененай на КНР. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць Тайванскі флаг і выконваць нацыянальны гімн.
Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень ёсць прыярытэтным накірункам палітыкі РК.
- Гэта — накід будучага артыкула. Калі можаце, дапоўніце яго, калі ласка.
Катэгорыя: Накіды