Хжонхаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Хжонхаў | |
Агульныя звесткі | |
---|---|
Краіна: | Польшча |
Ваяводства: | Люблінскае ваяводства |
Павет: | Пулаўскі павет |
Насельніцтва: | 736 (2005) |
Плошча: | 7,23 км² |
Вышыня: | 180 м. |
Паштовы індэкс: | 24-130 |
Каардынаты: | 51° 25', 22° 7' |
Аўтамабільны знак: | LPU |
Хжонхаў (па-польску: Chrząchów) — вёска на паўднёвым усходзе Польшчы, ў гміне Kоньскаволя, Пулаўскага павета, Люблінскага ваяводства. Хжонхаў стаіць на раке Кураўкe, непадалёк ад вёскі Кураў. Насельніцтва вёскі Хжонхаў складае 736 жыхароў (2005).
Паводле легенды, назва вёскі паходзіць ад рохкання дзікаў.
Вёска была ўпершыню згадана ў 1430. У 1795, пасля Трэцяга падзела Рэчы Паспалітай, Хжонхаў перайшоў пад кіраўніцтва Аўстрыі; з 1815 увайшоў у склад Царства Польскага. Падчас Першай Сусветнай вайны быў знішчаны аўстрыйскімі войскамі. Падчас Другой Сусветнай вайны (10 верасня 1939) стаў ахвярай нямецкай бамбардыроўкі.
Цяпер у вёсцы знаходзяцца 160 невялікіх фермаў і хат, невялікі каталіцкі касцёл, пачатковая школа, пошта і дзве крамы.