Горад Гродна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шаблён:Test-WP/be/Горад
ГРОДНА (рус. Гродно), горад на захадзе Беларусі, на р. Нёман, адміністрацыйны цэнтр Гродзенскай вобласці і Гродзенскага раёна. Прырост насельніцтва складае +0,53% (2006).
Адміністрацыйны падзел: 2 гарадскія раёны, Ленінскі і Кастрычніцкі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Нарматыўная форма назвы паходзіць ад беларусізаванай рускай перадачы польскай назвы. Старабеларуская назва, магчыма, паходзіла ад словаў "гарадзіць", "агароджваць". Назвы горада на розных мовах, у розны час:
- Городен (Шаблён:Lang-bel) – старабеларуская назва.
- Городень, Городна, Городня – варыянты тагачасных летапісных назваў.
- Гродно – паланізаваная назва, з'явілася каля 1560-х гг.[1]
- Горадна, Горадня – сучасныя мясцовыя варыянты назвы.
- Гародня – сучасная паэтычна-літаратурная назва (М. Багдановіч, У. Караткевіч).
- Grodna – сярэднявечная лацінская назва (атлас Брауна (1575)).
- Grodno – польская назва.
- Gardinas – літоўская назва.
- Garten – нямецкая назва (15.10.1941 – 16.7.1944).
[рэдагаваць] Герб
Алень св. Губерта (1.10.1990). Такім самым быў і першы герб горада (1540 – 1795). Пэўны час (15.6.1988 – 1.10.1990) выкарыстоўваўся варыянт без крыжа, але з пяціканцовай зоркай у левым верхнім куце. У часы Расійскай імперыі горад карыстаўся двума варыянтамі герба з выяваю зубра. Больш ранні варыянт быў неафіцыйным гербам горада ў часы СССР.
[рэдагаваць] Гісторыя
Горад заснаваны ў 1127, у складзе Гарадзенскага княства. У складзе ВКЛ з 1240-х. Каралеўская рэзідэнцыя ў 1570 – 1580-х, таксама ў канцы 18 ст. У складзе Расійскай імперыі (1795 – 1917). Акупаваны германскімі войскамі (1915 – 1919), польскімі войскамі (1919 – 1920). У складзе Польшчы (1921 – 1939). У складзе БССР (1939 – 1991). Акупаваны германскімі войскамі (1941 – 1944). У складзе Рэспублікі Беларусь (з 1991).
- Галоўны артыкул: Гісторыя Гродна
- ↑ Напр., у грамаце вялікага князя Жыгімонта Аўгуста (1562) [ГоШв 1993] с.23
[рэдагаваць] Спасылкі
- [ГоШв 1993] Госцеў А. П., Швед В. В. Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990 гг.). – Гродна: НВК "Пергамент", 1993.